Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аўторак судовае паседжаньне скончылася дэмаршам Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода Судзьдзя Цэнтральнага райсуду Аляксей Рыбакоў настойваў, каб слуханьні па справе спадара Казуліна працягваліся пасьля восьмай гадзіны вечара.

Як распавяла нашаму радыё карэспандэнтка газэты “Народная воля” Марыя Эйсмант, якая знаходзілася ў судовай залі, Казулін і ягоны адвакат прасілі спыніць паседжаньне, бо экс-кандыдат на прэзыдэнта ўвесь дзень нічога ня еў і ня піў і быў вельмі стомлены. Хадайнічалі таксама выклікаць у залю хуткую дапамогу. Судзьдзя хадайніцтвы адхіліў. Тады Аляксандар Казулін лёг на лаву падсудных і заявіў, што ўдзельнічаць у працэсе ня будзе. У выніку судзьдзя быў вымушаны абвесьціць перапынак да 9.30 раніцы 12 ліпеня.
XS
SM
MD
LG