Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа – 11 ліпеня 2006 году


Дзьмітры Падбярэскі, Менск Прывітаньне! Вось якія навіны, допісы, меркаваньні сустрэліся мне сёньня ў беларускім Сеціве.

Сайт беларускай музыкі www.music.fromby.net сьпявак Аляксандр Памідораў распавядае пра толькі што выдадзеную складанку “Дыхаць”: “Гэты альбом не зьяўляецца “супольным музычным праектам” у сэнсе зараз агульнапрынятым, пасьля “Народнага Альбому”, “Сьвятога вечара”, альбо “Я нарадзiўся тут”, бо анiводная песьня не рабiлася да гэтага запiсу адмыслова. Вялiкая была спакуса неяк палiтычна афарбаваць гэты праект, як заўчасна робяць iншыя выдаўцы… Але ад гэтае лёгкае дарогi вырашылi адыйсьцiся. Прынамсi, хто захоча — той шмат што пачуе”.

Нехта Госьць у форуме сайту Міністэрства транспарту minsktrans.by абураецца: “Вось я сам праехаў у аўтобусе па нібыта маршруту высокай культуры №91 і вывучыў схему руху. Гэта проста шок! Я, канечне, разумею, што большасьць зь кіраўніцтва краіны размаўляе на "трасянцы", але ж гэта не нагода рабіць яе афіцыйнай моваю! Такім чынам, аўтобус 91 маршруту спыняецца (надпісы па-беларуску) на "вул.МашЕрава" (напісана праз “Е”), "жыллёвы комплекс "Радужны", "вул.Радужная". Запомніце, па-беларуску яны "Вясёлкавыя"! Сорамна і крыўдна”. (канец цытаты)

Інтэрнэт-апытаньне. Гэтым разам на забаўляльным сайце minsk-online.net: “Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі — гэта: Яшчэ адзін сымбаль Беларусі й Менска — 19 галасоў, Помнік сучаснай Беларусі —

13, Бародаўка на галоўным прасьпэкце Менску — 41 голас, Звычайная навабудоўля, час ужо прывыкнуць да іх —

15 галасоў”.

Сайт маладых бацькоў dzietki.staronki.com Карыстальніца Alenka дзеліцца досьведам: “Як высьветлілася, ад коткі-драпалкі ёсьць вялікая карысьць: дзіця цяпер не баіцца нічога калючага. Прышчэпкі, аналізы крыві — малы спакойна глядзіць, не крычыць, не заліваецца сьлязьмі. Ён абсалютна спакойна кранае крапіву, ходзіць басанож па шышках, стаічна пераносіць укусы камароў. Карацей, дзякуючы котцы неяк ён выхоўваецца”.
XS
SM
MD
LG