Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскай суполцы прафсаюзу адмовілі ў рэгістрацыі


Радыё Свабода Магілёўскай суполцы прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ўправа юстыцыі Магілеўскага гарвыканкаму чарговы раз адмовіла ў рэгістрацыі. У афіцыйным адказе гаворыцца, што прафсаюз не ўзгадніў юрыдычнага адрасу з уласьнікам.

Юрыст суполкі Алена Еськава зазначае, што беларускае заканадаўства не патрабуе дадатковых дакумэнтаў для пацьвярджэньня наяўнасьці юрыдычнага адрасу. Адзіным такім дакумэнтам зьяўляецца дамова з уласьнікам. З нас папросту зьдзекуюцца, заявіла спадарыня Еськава.

Кіраўніца прафсаюзнай суполкі Галіна Лісіцына, зазначае, што мясцовая ўлада, відаць, ужо пастанавіла, што суполкі ў Магілёве ня будзе, але з гэтым ня згодныя ейныя сябры. Днямі адбыўся прафсаюзны сход, на якім ізноў была створаная гарадзкая арганізацыя. Пакет дакумэнтаў разам з даведкай пра ўзгадненьне юрыдычнага адрасу неўзабаве будзе пададзены ў гарвыканкам.

Тым часам, дзеля прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да праблемаў незалежнага прафсаюзу ў Магілёве ягоны актыў плянуе 25 ліпеня правесьці пікет.
XS
SM
MD
LG