Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму адправілі ў адстаўку віцебскага пракурора?


Радыё Свабода Анляд недзяржаўнага друку

“Народная воля” у сьвежым нумары друкуе некалькі матэрыялаў з судовага працэсу над Аляксандрам Казуліным. Вось некаторыя газэтныя шапкі: “Абарона лічыць, што суд павінен зьмяніць меру ўтрыманьня абвінавачанага”; “Чаму ў якасьці сьведак мусяць быць выкліканы ў суд афіцыйныя асобы, у тым ліку Лукашэнка?

У рубрыцы “Скандал” незалежнага выданьня падрабязнасьці да гучнай адстаўкі пракурора Кастрычніцкага раёну Віцебску Андрэя Літвіна. Як удакладняе “Народная воля”, чыноўнік адпраўлены на пэнсію бязь званьняў й узнагародаў з фармулёўкай “за дыскрэдытацыю” праваахоўных органаў. Пасьля нядаўніх беларуска -- расейскіх вучэньняў “Шчыт” на палігоне ля Баранавічаў здараюцца небясьпечныя знаходкі. “Газета Слонимская”, напрыклад, паведамляе як вяскоўцы зьвезьлі на сядзібу баявую авіябомбу. Тлумачыць журналіст Мікола Канановіч:

(Канановіч: ) “Зьніклую зь палігону бомбу сталі шукаць ваенныя чэкісты. Шукалі па сьлядох трактара “Беларусь”. Усяго праверылі 600 адзінак трактарнай тэхнікі ў Слонімскім і Баранавіцкім раёнах. Урэшце, сьляды прывялі да жыхара вёскі Падгорнае Баранавіцкага раёну. Тут двое 40-гадовых мужчынаў і двое 16-гадовых хлопцаў зьбіраліся разабраць знаходку раніцай. Але пад рукамі не апынулася адпаведнага інструмэнту. Адклалі справу на вечар. А тут якраз і наведалася контрразьведка. Пры разборцы верагоднасьць узрыву была 100-працэнтная”.

Са словаў Міколы Канановіча, зараз кампэтэнтныя органы высьвятляюць, якім чынам сьмертаносны снарад апынуўся безь нагляду.
XS
SM
MD
LG