Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Казулін патрабуе выдаліць яго з працэсу


Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня падчас судовага працэсу над былым кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Казуліным судзьдзя Аляксей Рыбакоў адхіліў хадайніцтвы Казуліна й ягоных адвакатаў. Тыя патрабавалі дапытаць шэраг сьведкаў, у тым ліку аднаго з байцоў падразьдзяленьня “Алмаз”.

У адказ на такое рашэньне Аляксандар Казулін запатрабаваў выдаліць яго з судовага працэсу — ён заявіў, што працэс пераўтвараецца ў фарс. Цяпер у судовым слуханьні абвясьцілі перапынак.

Пра тое, як будуць разьвівацца падзеі, — пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG