Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы кіроўчыя пасады будуць займаць браты-блізьняты


Тацяна Поклад, Прага Польшча будзе адзінай краінай ў сьвеце, дзе выcсокія кіроўчыя пасады будуць займаць браты-блізьняты. Як атрымалася такая кур''ёзная сытуацыя ў высокім кіраўніцтве Польшчы?

Лех Качыньскі, прэзыдэнт Польшчы, мае брата Яраслава Качыньскага – яны блізьняты. Яраслаў Качыньскі, лідэр кансэрватыўнай партыі “Закон і справядлівасьць”, прыняў прапанову заняць пасаду прэм''ер-міністра.

У панядзелак Лех Качыньскі прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Казімежа Марцінкевіча. Паведамляецца, што паміж прэзыдэнтам і прэм''ерам былі сур''ёзныя супярэчнасьці ў эканамічных пытаньнях.

Абодва браты прытрымліваюцца правых перакананьняў і гавораць пра “вяртаньне краіны да традыцыйных маральных каштоўнасьцяў”.

Яраслаў Качыньскі ўчора сказаў пасьля таго, як прыняў прапанову заняць пасаду прэм''ера:

(Качыньскі: ) “Мы вырашылі пайсьці на такую рызыку, таму што тут ёсьць пэўная рызыка, калі прэзыдэнт і прэм''ер – браты. Аднак мы прыйшлі да высновы, што прапаноўваць іншых кандыдатаў, апрача мяне, будзе памылкай, хаця, вядома, мы маем шмат вельмі добрых і таленавітых палітыкаў”.
XS
SM
MD
LG