Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адноўлены пікет у падтрымку Аляксандра Казуліна (фота)


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў менскім парку Дружбы народаў адноўлены пікет у падтрымку былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. У мінулую пятніцу адбыўся напад на ўдзельнікаў пікету — невядомыя ў цывільным справакавалі бойку й зьнішчылі інфармацыйныя матэрыялы.

А 12-й гадзіне сёньня ля ўваходу ў парк Дружбы народаў маладыя людзі выстаўлялі інфармацыйныя стэнды ў падтрымку Аляксандра Казуліна. Паводле Сержука Мацкойця, пасьля чарговага нападу давялося наноў вырабляць расьцяжкі й стэнды.



Спадар Мацкойць перакананы, што напад на пікет быў апэрацыяй спэцслужбаў. Гэтак жа лічыць і Аляксей Рымаровіч. Ён распавядае, як учора сустрэў нападнікаў:

(Рымаровіч: ) “Калі я вяртаўся зь лецішча ў Баярах, яны зайшлі ў той жа самы вагон. Адзін міліцыянт і трое, што нападалі. Яны яшчэ запыталі: “Твар не баліць?” Я адказаў, што не баліць, і пайшоў у іншы вагон. Ня хацеў гаварыць ім праўду, бо яны подлыя”.

Як паведаміў Аляксей Рымаровіч, сёньня ён зьвяртаўся ў Савецкі райаддзел міліцыі. Яго супрацоўнікі абяцалі выслухаць дадатковыя сьведчаньні. Аднак і на цяперашні час юнак не дачакаўся выкліку. Між тым удзельнікаў пікету ў парку Дружбы народаў становіцца больш. Гаворыць Алена Лазарчык:

(Лазарчык: ) “Я ўмею за сябе пастаяць і нікога не баюся. У выпадку, калі хто палезе, мала ня здасца. Мы іх не баімся. Хаця я якраз той самы чалавек, у якога нападнікі скралі мабільны тэлефон”.

Напады на пікеты ў абарону Аляксандра Казуліна адбываліся раней, як у парку Дружбы народаў, так і ў парку 50-годдзья Кастрычніка. Вінаватых міліцыя не адшукала да сёньня.



Гэтым дакумэнтам Менгарвыканкам дазволіў пікеты ў падтрымку А.Казуліна да 30 ліпеня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG