Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе Маскоўскага раёну Менску працягваецца суд над А.Казуліным


Алег Грузьдзіловіч, Менск У судзе далі паказаньні пацярпелыя міліцыянты Якімовіч, Лосеў, Глухароў і Бяляеў. Яны сьцьвярджалі, што пацярпелі падчас падзеяў 2 і 25 сакавіка, як непасрэдна ад Аляксандра Казуліна, гэтак і ў выніку вулічных беспарадкаў, якія ён нібыта арганізаваў.

Пацярпелыя патрабуюць з Казуліна 5 мільёнаў рублёў кожнаму. Пры допыце пацярпелыя блыталіся ў сьведчаньнях. Аляксандар Казулін зноў заявіў пратэст пракурору Сяргею Бортніку — Казулін абвінаваціў пракурора ў тым, што ён падказвае пацярпелым і, магчыма, папярэдне іх інструктаваў. Судзьдзя Аляксей Рыбакоў гэтыя хадайніцтвы адхіліў.

Пасьля абедзеннага перапынку чакаюцца выступленьні ў судзе сьведкаў: кіраўніка перадвыбарчага штабу Казуліна Мечыслава Грыба і былой прэсавай сакратаркі кандыдата на прэзыдэнта Ніны Шыдлоўскай.
XS
SM
MD
LG