Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“У капіталістычнай краіне жанчыны асуджаны на смерць, голад, прастытуцыю” (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 10 ліпеня.

“Секцыя здароўя пры Магістраце за прошлы тыдзень адзначыла гэткія заразьлівыя хваробы: брушны тыфус — 8, плямісты тыфус — 1, шкарлаціна — 13, дыфтэрыт — 3, воспа — 1, водра — 6, коклюш — 2, рожа — 1, трахома — 1, сухоты — 2 (адна асоба памерла), дызэнтэрыя — 1. У працягу таго-ж тыдня мейская лазьня вымыла 773 асобы”.

“Комуніст”, 1936 год. Ліст работніцы Назарчук:

“У капіталістычнай краіне жанчыны асуджаны на смерць, голад, прастытуцыю. Там закон і так званыя канстытуцыі не даюць жанчыне правоў. У нас, у СССР, праект сталінскай Канстытуцыі дае жанчыне поўную магчымасць развівацца, вучыцца, выхоўваць маладое пакаленне ў духу комунізма. Хай-жа жыве наш клапатлівы бацька тав. Сталін! Дзякуй яму за шчаслівае, вясёлае жыццё, за такі праект Канстытуцыі!”

“Народная Воля”, 1996 году. У.Юдзін:

“Мне, рускаму, які жыве ў рэспубліцы з 52-га, балюча й сорамна назіраць, як хлусьня ўзводзіцца ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Ці мелі маральнае права больш за мільён расейцаў сказаць “так” на славутым прэзыдэнцкім рэфэрэндуме? На мой погляд, права на гэта маюць толькі беларусы. Зразумела, добра, што расейцы адчуваюць сябе ў рэспубліцы як дома, але недзе ў глыбіні душы павінны памятаць, што падчас вырашэньня лёсавых пытаньняў для Беларусі варта лепш устрымацца ад галасаваньня”.
XS
SM
MD
LG