Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз яшчэ раз загразіў Беларусі стратай гандлёвых ільготаў


Радыё Свабода. "Беларусь вельмі блізкая да выхаду зь Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў (GSP) ", – заявіў у размове з “World Trade Magazine” афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі, імя якога выданьне не называе.

Паводле ягоных словаў, Эўразьвяз у часе свайго бліжэйшага, верасьнёўскага, паседжаньня "хутчэй за ўсё, прыме адпаведнае рашэньне, паколькі Беларусь ня хоча ўзаемадзейнічаць зь Міжнароднай арганізацыяй працы".

Калі гэта адбудзецца, то Беларусь стане другой краінай пасьля Бірмы, якую Эўразьвяз пазбавіць гандлёвых ільготаў.

Паводле “World Trade Magazine”, Эўразьвяз для Беларусі ёсьць другім па велічыні экспартным рынкам пасьля Расеі. У выніку пры гандлёвым звароце з Эўразьвязам памерам 3 мільярды эўра, як гэта было летась, Беларусь можа страціць у год да 300 мільёнаў эўра.
XS
SM
MD
LG