Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: ці лічыце вы Аляксандра Казуліна злачынцам?


Галіна Абакунчык, Менск Ці лічыце вы Казуліна злачынцам? Гэтае пытаньне менскім мінакам задавала наша карэспандэнтка.

(Спадар: ) “Не, канечне. Чаму? Вучоны, старшыня рады ўнівэрсытэту, інтэлігентны, выхаваны, адважны, дужы, справядлівы. Прайшоўшы такую дарогу, такое жыцьцё пражыць, ня будзе такі чалавек злачынцам”.

(Спадарыня: ) “Нічога не магу сказаць, бо я не цікавілася гэтай справай. Я галасавала за Мілінкевіча й больш пра яго чытала, больш ведаю. А пра Казуліна нічога не магу сказаць”.

(Юнак: ) “Не, ні ў якім разе. А ўсё, што супраць яго кажуць, гэта ня больш, чым правакацыя”.

(Спадарыня: ) “Не, адназначна не. Бо ён цудоўны чалавек, гонар нашай краіны, мы ганарымся ім”.

(Спадар: ) "Для таго, каб вызначыць злачынец ён ці не, то трэба ведаць чалавека, ведаць чым ён займаецца. А так, завочна, я не жадаю чалавека вінаваціць".

(Карэспандэнтка: ) “Ці лічыце вы Аляксандра Казуліна злачынцам?”

(Спадарыня: ) “Я ў нечым зь ім ня згодная, але не. Я сэрцам адчуваю, што чалавек толькі выказваў думкі большасьці”.

(Спадар: ) “Канечне, не лічу. Бо ён выконваў сваё права грамадзяніна, каб прайсьці на той сход. Бо за яго было сабрана подпісаў больш, чым за ўсіх іншых астатніх”.

(Спадарыня: ) “Ня проста ж так людзей судзяць, праўда? Я, да прыкладу, была супраць усіх тых мітынгаў, якія там адбываліся. На плошчы невядома што адбывалася, нейкія выкіды ў каналізацыю былі. Гэта ж мог пацярпець увесь горад, дзеці. Навошта, зь якой прычыны гэта адбывалася? А гэта ж ягоныя прыхільнікі былі. Мілінкевіч, Казулін – гэта ж яны гэтыя мітынгі ўстройвалі”.

(Спадарыня: ) “Не, канечне. Ну які ён злачынца? А што ён такое зрабіў? У мяне нават словаў няма”.

(Юнак: ) “Не, канечне, ён нармалёвы чалавек, беларус. Ён кінуў выклік дзяржаве. Злачынца – гэта дзяржава”.
XS
SM
MD
LG