Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс над актывістамі “Партнэрства” будзе мець закрыты характар


Алег Грузьдзіловіч, Менск Такое рашэньне прыняў судзьдзя Цэнтральнага суду Леанід Ясіновіч, які будзе весьці працэс. Пра гэта паведаміла адвакатка Тамара Сідарэнка, якая абараняе актывіста “Партнэрства” Аляксандра Шалайку.

Мікалая Астрэйку, Цімафея Дранчука, Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку вінавацяць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, якая парушае правы і інтарэсы грамадзянаў. Маладых людзей арыштавалі 21 лютага.
XS
SM
MD
LG