Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску быў учынены напад на пікет у падтрымку Казуліна (фота)


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня пасьля 14-й гадзіны ў парку Дружбы народаў у Менску быў учынены напад на пікет у падтрымку былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.

Як паведаміў Радыё Свабода ўдзельнік пікету Сяржук Мацкойць, невядомыя людзі ў цывільным справакавалі бойку. Яны сапсавалі стэнды з інфармацыяй пра Казуліна. Са словаў Сержука Мацкойця, у аднаго з удзельнікаў пікету скралі мабільны тэлефон. На іншых нападнікі парвалі адзеньне.

Амаль да пятай гадзіны на месцы здарэньня працавала восем супрацоўнікаў Савецкага райаддзелу міліцыі. Яны апытвалі ўдзельнікаў пікету й сьведкаў. Усе інфармацыйныя матэрыялы зь месца пікету міліцыянты забралі. У 17.30 Сержуку Мацкойцю ўдалося паведаміць на Радыё Свабода, што ён і яшчэ два ўдзельнікі пікету знаходзяцца ў Савецкім райаддзеле міліцыі. Міліцыянты запісваюць іхныя тлумачэньні.

Пікеты ў падтрымку Аляксандра Казуліна і іншых беларускіх палітзьняволеных дазволеныя ўладамі і праводзяцца на плошчы Бангалор у Менску з 4 ліпеня.

Міліцыянты на месцы пікету ля ўваходу ў парк Дружбы народаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG