Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьце: уладальнікі маршрутных таксі працягваюць галадоўку


Радыё Свабода, Берасьце Галадоўкаю ўладальнікі таксовак пратэстуюць супраць намеру падатковых органаў спагнаць з уладальнікаў таксі так званы рэспубліканскі збор за выкарыстаньне мікрааўтобусаў у камэрцыйных мэтах.

Як паведаміла адна з удзельніц галадоўкі Любоў Разановіч, сёньня прадпрымальнікі, якія займаюцца гэтым бізнэсам, маюць намер сустрэцца з намесьнікам старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Міхаілам Юхімуком. Леташняй восені, калі ўладальнікі таксі пачыналі ўжо галадоўку з аналягічных прычынаў, менавіта прадстаўнікі мясцовых уладаў абяцалі, што рэспубліканскі збор будзе тычыцца толькі тых мікраўтобусаў, што ўвезеныя ў Беларусь пасьля прыняцьця адпаведнага ўказу Аляксандра Лукашэнкі ў красавіку 2004 году.

Спадарыня Разановіч паведаміла, што цяпер у галадоўцы ўдзельнічаюць 5 чалавек.
XS
SM
MD
LG