Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску аднавіўся суд над Аляксандрам Казуліным


Алег Грузьдзіловіч, Менск У судовым працэсе з раніцы ўзьніклі праблемы, бо у суд не зьявіліся 14 з 15 пацярпелых. Адвакаты былі супраць таго, каб працэс аднаўляўся, бо яны не выключаюць змовы паміж пацярпелымі.

Аляксандар Казулін таксама быў супраць допыту аднаго пацярпелага ў адсутнасьці іншых. Але судзьдзя вырашыў пачаць працэс. Пасьля гэтага Аляксандар Казулін і адвакат зноў заявілі адвод судзьдзю Аляксею Рыбакову. Цяпер судзьдзя вырашае лёс гэтага хадайніцтва.
XS
SM
MD
LG