Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На працэсе над Аляксандрам Казуліным з абвінавачаньнем выступіў пракурор


Алег Грузьдзіловіч, Менск У Маскоўскім раённым судзе Менску закончыўся першы дзень судовага працэсу над экс-кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным. У канцы дня судзьдзя Аляксей Рыбакоў чарогвы раз адхіліў хадайніцтва адвакатаў Казуліна. Гэтым разам аб недаверы да пракурора Сяргея Бортніка.

Пасьля гэтага пракурор зачытаў абвінавачаньне, якое выстаўлена Аляксандру Казуліну. Яго па-ранейшаму вінавацяць у злосным хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Таксама экс-кандыдату на прэзыдэнта ставяць ў віну тое, што ён нібыта разьбіў службовую відэакамэру коштам 65 тысяч рублёў.

Плянуецца, што 7 ліпеня дасьць паказаньні Аляксандр Казулін, а таксама будуць выслуханыя міліцыянты, якіх сьледзтва прызнала пацярпелымі ў выніку падзеяў з удзелам экс-кандыдата на прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG