Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя працягвае адхіляць хадайніцтвы Казуліна й ягоных адвакатаў


Алег Грузьдзіловіч, Менск Як стала вядома, судзьдзя Аляксей Рыбакоў зноў адхіліў хадайніцтвы Аляксандра Казуліна і ягоных адвакатаў, якія прасілі дапытаць як сьведак Аляксандра Лукашэнку, Уладзімера Навумава, Дзьмітрыя Паўлічэнку, Юр’я Падабеда ды іншых дзяржаўных асобаў. Што да допыту грамадзянаў, якія могуць сьведчыць адносна падзеяў 2 і 25 сакавіка, судзьдзя пастанавіў “выклікаць іх, калі ўзьнікне неабходнасьць”.

У канцы паседжаньня адвакаты Аляксандра Казуліна заявілі пра недавер прадстаўніку пракуратуры Сяргею Бортніку. У судзе адвакаты ўбачылі, што ён кантактуе з пацярпелымі міліцыянтамі, якіх 25 сакавіка нібыта зьбілі дэманстранты на чале з Аляксандрам Казуліным. Паводле адвакатаў, закон забараняе такія кантакты падчас працэсу. Лёс гэтага хадайніцтва пакуль не вядомы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG