Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы павесілі расьцяжку “Свабоду Адяксандру Казуліну!”


Радыё Свабода Невядомыя аршанскія прыхільнікі палітыка, якога сёньня судзяць у Менску, вырашылі падтрымаць яго. Расьцяжка зьявілася а пятай раніцы на парэнчах чыгуначнага моста над вуліцай Міру, у раёне заводу плаўленых сыроў.

Убачыць надпіс “Свабоду Аляксандру Казуліну” змаглі сотні аршанцаў, якія зранку ехалі на працу або на кірмаш у цэнтар гораду. Расьцяжка правісела каля трох гадзінаў, затым яе зьнялі мясцовыя міліцыянты.

Гэта ўжо другі выпадак праявы салідарнасьці аршанцаў з Аляксандрам Казуліным праз транспарант: месяц таму, 8 чэрвеня, расьцяжка са словамі “Свабоду Аляксандру Казуліну!” зьявілася на парэнчах моста цераз Дняпро, непадалёк ад заводу “Чырвоны барацьбіт”. Лёс абодвух палітычных плякатаў аднолькавы — іх забралі ў пастарунак як рэчавыя доказы. Арганізатараў ды ўдзельнікаў акцый салідарнасьці супрацоўнікі міліцыі пакуль не знайшлі.
XS
SM
MD
LG