Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ідзе суд над Аляксандрам Казуліным (абноўлены)


Алег Грузьдзіловіч, Менск У судовым працэсе над Аляксандрам Казуліным абвешчаны перапынак на час абеду. Перад гэтым адвакат былога кандыдата на прэзыдэнта Ігар Рынкевіч заявіў шэраг хадайніцтваў аб допыце ў судзе дадатковых сьведкаў, у тым ліку вышэйшых дзяржаўных асобаў: Аляксандра Лукашэнкі, міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, камандзіра палку спэцназу міліцыі Юр’я Падабеда, камандзіра СОБРу Зьмітра Паўлічэнкі ды іншых асобаў.

Аляксандар Казулін падтрымаў гэтае хадайніцтва. Ён нагадаў суду выступ Аляксандра Лукашэнкі на Трэцім усебеларускім сходзе, дзе той казаў, што яму былі дакладна вядомыя ўсе пляны Аляксандра Казуліна прыйсьці на Ўсебеларускі сход. Аляксандар Казулін мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка мог загадаць напярэдадні сходу яго зьбіць. Казулін і ягоны адвакат прасілі суд высьветліць, хто яшчэ мог аддаваць і выконваць такія загады. Пасьля перапынку судзьдзя Аляксей Рыбакоў будзе вырашаць лёс гэтых хадайніцтваў.

Каля суду працягваюць дзяжурыць некалькі дзясяткаў прыхільнікаў Аляксандра Казуліна. Некаторыя зь іх апранутыя ў майкі з партрэтам Аляксандра Казуліна.
XS
SM
MD
LG