Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму бедныя сьпяць менш за багатых?


Кастусь Бандарук, Прага Як засьведчылі амэрыканскія навукоўцы, усе мы сьпім меней чым нам здаецца і меней чым трэба. Чорныя сьпяць меней за белых, мужчыны –меней за жанчын, а бедныя - меней за багатых.

(Бандарук) Да такой высновы прыйшлі навукоўцы у выніку дасьледаваньня ў якім узялі ўдзел 669 чалавек ў сярэднім узросьце. Аказалася, што хаця ўдзельнікі дасьледаваньня праводзілі ў ложку у сярэднім 7,5 гадзіны, то насамрэч спалі 6 гадзін і 6 хвілін. Аб гэтым вучоныя з Чыкагскага Ўнівэрсытэту на чале з Даянай Лоўэрдал паведамілі ў артыкуле зьмешчаным на старонках часопісу American Journal of Epidemiology. Найбольшымі сонямі (сьпёхамі) аказаліся белыя жанчыны, якія ў сярэднім сьпяць 6 гадзін 36 хвілін. Найменей, 5 гадзін і 6 хвілін чорныя мужчыны.

Дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што працягласьць сну залежыць ад нашага маёмаснага статусу. Багацейшыя людзі сьпяць даўжэй. Сярэднестатыстычная працягласьць сну скарацілася з пачатку XX стагодзьдзя, калі людзі заяўлялі, што сьпяць 9 гадзін у суткі. У 70-я гады мінулага стагодзьдзя аказалася, што людзі сьпяць у сярэднім усяго 7 гадзін. “ Усё болей ведаем пра значэньне сну для здароў’я, але сьпім усё карацей”, - кажа Даяна Лоўэрдал. Паводле яе, нельга верыць ранейшым аналізам працягласьці сну, якія праводзіліся шляхам простага апытаньня, бо насамрэч людзі сьпяць меней, чым ім здаецца.

Дасьледчыца даказала гэта параўноўваючы “ дзёньнікі сну” якія вялі 669 удзельнікаў дасьледаваньня і дадзеныя з сэнсараў руху, якія яны насілі на запясьцях рук. Гэта дазволіла акрэсьліць, калі чалавек кладзецца спаць і калі засынае. Аказалася, што людзі ў сярэднім ляжалі ў ложку 7,5 гадзіны, 22 хвіліны праходзіла.пакуль засыналі, а эфэктыўна спалі 6 гадзін і 6 хвілін, гэта значыць 81% часу праведзенага ў ложку.

Паводле вучоных, недахоп сну вучоныя выклікае абмежаваную здольнасьць канцэнтрацыі, праблемы з вучобай і большую рызыку дарожных аварыяў. Шэраг дасьледаваньняў паказала цесную сувязь паміж недасыпаньнем зь іншымі недамаганьнямі: атлусьценьнем, цукроўкай і гіпэртаніяй. Праца Даяны Лоўэрдал і ейных памочнікаў можа таксама дапамагчы ў лячэньні сардэчна-судзінных хваробаў, паколькі дасьледаваньне праводзілася менавіта з удзелам пацыентаў з праблемамі кровазвароту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG