Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргаў магілёўскіх апазыцыянэраў абласны суд не задаволіў


Радыё Свабода, Магілеў Сёньня калегія Магілёўскага абласнога суду адмовілася задаволіць скаргу старшыні магілёўскай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Сяржука Нягаціна, які прасіў адмяніць рашэньне адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну Магілёва і адпаведны вырак раённага суду.

Сёлета ў красавіку Нягаціна аштрафавалі за распаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі — перадвыбарчых улётак Аляксандра Мілінкевіча й налепак “Яны хлусяць” з партрэтамі прадстаўнікоў дзяржаўнага тэлебачаньня.

Сёньня адмовілі ў скарзе і старшыню Касьцюковіцкай раённай філіі Партыі БНФ Мікалаю Малахаву. У сакавіку ён атрымаў штраф за расклейваньне ўлётак у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча на дошках для рэклямы і аб’яваў. Калегія абласнога суду пакінула ў сіле рашэньне камісіі і вырак раённага суду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG