Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сяргей Калякін назваў дыскусію на круглым стале ў Брусэлі "скамечанай"


Радыё Свабода, Менск У сталіцы Бэльгіі скончылася паседжаньне круглага стала пра становішча ў Беларусі. Яго правяла кіраўніца спэцыяльнай рабочай групы ў справах Беларусі Парляменцкай асамблеі АБСЭ Ўта Цапф.

Першы сакратар ЦК Партыі камуністаў (Беларускай) Сяргей Калякін назваў у інтэрвію нашаму радыё дэбаты "скамечанымі". Ён лічыць, што гэта адбылося з-за паводзінаў афіцыйнай дэлегацыі Нацыянальнага сходу. Паводле прадстаўніка апазыцыі, беларускія дэпутаты на пачатку дыскусіі заявілі пар тое, што яны сьпяшаюцца на іншую сустрэчу. І гэта прывяло да пэўнага сумбуру. Прынамсі, Сяргей Калякін з-за абмежаванасьці часу так і не атрымаў магчымасьці выказаць свае меркаваньні.
XS
SM
MD
LG