Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ і АГП з агаворкамі падпісалі Дэклярацыю “Свабоду Казуліну!”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Дэклярацыя падпісаная з агаворкамі. Ад Партыі БНФ Дэклярацыю грамадзкай камісіі “Свабоду Казуліну!” падпісаў старшыня Вінцук Вячорка, ад АГП — намесьніца старшыні Людміла Гразнова. Яны далучыліся да дэклярацыі на ўмовах, што гэтая грамадзкая камісія будзе называцца “Свабоду палітычным вязьням Беларусі”, і яе дзейнасьць будзе шырэйшая.

Пра далучэньне да сумесных дзеяньняў для вызваленьня экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна абвясьцілі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Партыя камуністаў беларуская, Беларускі Хэльсынскі камітэт і яшчэ шэраг грамадзкіх арганізацыяў.

Працэс над Аляксандрам Казуліным пачнецца 6 ліпеня ў Маскоўскім судзе Менску. Былога кандыдата на прэзыдэнта абвінавачваюць у хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў.
XS
SM
MD
LG