Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевічу дазволілі адпачыць у Менску


Любоў Лунёва, Менск Кіраўніцтва Баранавіцкай спэцкамэндатуры дазволіла Міколу Статкевічу, які за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму адбывае пакараньне на “хіміі”, зьехаць у адпачынак у Менск.

Мікола Статкевіч лічыць, што рашэньне ўладаў абумоўлена замежнапалітычнай сытуацыяй.

Два тыдні апазыцыянэр правядзе са сваёй сям’ёй. Цягам году адміністрацыя спэцкамэндатуры адмаўляла палітыку наведваць Менск. Яму давалі афіцыйны адказ, што ягоны прыезд дэстабілізуе сытуацыю ў сталіцы.

У часе адпачынку Міколу Статкевічу нельга пакідаць межы гораду.
XS
SM
MD
LG