Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч запатрабаваў вызваленьня Казуліна


Радыё Свабода Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч заявіў журналістам у Варшаве, што Аляксандра Казуліна трэба неадкладна вызваліць з-пад варты, як і іншых палітзьняволеных.

“Дэмакратычна настроеная грамадзкасьць у маёй краіне хацела б спадзявацца, што суд над палітыкам не пераўтворыцца ў палітычны фарс”, — заявіў спадар Мілінкевіч. Ён таксама заклікаў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі й мэдыі накіраваць сваіх прадстаўнікоў у Менск на суд над спадаром Казуліным.

Паводле спадара Мілінкевіча, зьняволеньне палітычных апанэнтаў стала нормай у Беларусі. “Я заўсёды адкрыта кажу лідэрам эўрапейскіх краінаў і ўплывовым палітыкам, што любы кантакт зь беларускім рэжымам магчымы толькі пры выкананьні абавязковай першай умовы — усе палітычныя зьняволеныя ў краіне павінны выйсьці на свабоду”, — заявіў Аляксандар Мілінкевіч.
XS
SM
MD
LG