Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікеты “Свабоду Казуліну!” ў Менску (фотарэпартаж)


Радыё Свабода Сёньня ў Менску на плошчы Бангалор пачаліся дазволеныя ўладамі пікеты ў падтрымку былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна ды іншых палітзьняволеных. Пікеты працягнуцца да 30 ліпеня.

Акцыя арганізаваная актывістамі перадвыбарчага штабу спадара Казуліна. Сярод іх Алесь Стральцоў, які апавёў:

(Стральцоў: ) “Мэта пікету — прыцягнуць увагу грамадзкасьці да таго факту, што спадар Аляксандар Казулін незаконна пазбаўлены волі, утрымліваецца ў турме, тое, што над ім рыхтуецца суд. Паінфармаваць грамадзтва, прыцягнуць увагу да яго лёсу, тым самым да палітычнай сытуацыі ў Беларусі”.

На пікеце ідзе збор подпісаў грамадзянаў у падтрымку палітвязьняў, раздаецца газэта “Народная Воля”, перадвыбарчыя выступы спадара Казуліна, лістоўкі “Свабоду Казуліну!”. Адзін з заяўнікаў пікетаў Сяржук Мацкойць чацьверты раз удзельнічае ў падобных пікетах.

(Мацкойць: ) “Мы зьбіраемся стаяць тут да таго моманту, пакуль спадар Казулін знаходзіцца незаконна пад вартай. Гэты чалавек не зрабіў нічога такога, каб яго трымаць у такіх цяжкіх умовах, і гэтага чалавека няма за што судзіць. Чалавек проста выконваў свой канстытуцыйны абавязак, вёў адкрытую выбарчую кампанію і не парушыў ніводнага артыкулу заканадаўства”.

Суд над Аляксандрам Казуліным пачнецца 6 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Палітыка абвінавачваюць у хуліганстве й арганізацыі вулічных беспарадкаў. Аляксандар Казулін сваёй віны не прызнае і заяўляе пра перасьлед з палітычных прычынаў.

Фотарэпартаж:













XS
SM
MD
LG