Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША падарыла магілёўскай бібліятэцы кнігі


Радыё Свабода 22 кнігі прэзэнтаваў Магілёўскай абласной бібліятэцы аддзел інфармацыі, адукацыі й культуры амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі. Сярод прэзэнтаваных кніг — выданьні па прамысловай экалёгіі, эканоміцы гораду, гісторыі Крэмневай даліны ды творы вядомых амэрыканскіх пісьменьнікаў.

У аддзеле замежнай літаратуры абласной бібліятэкі паведамілі, што сёлетняя акцыя амбасады ЗША — ня першая. У межах адмысловага праекту ад 2000 году бібліятэка неаднаразова атрымлівала навуковыя, папулярныя ды мастацкія кнігі. 30 лістапада 2005 году падчас візыту ў Магілёў амбасадар ЗША Джордж Крол перадаў бібліятэцы два кампутары, некалькі адзінак аўдыё- і відэатэхнікі, а таксама шмат інфармацыі на лічбавых носьбітах.

Паводле загадчыцы аддзелу замежнай літаратуры, перададзеная ў розны час амбасадай ЗША літаратура надзвычай папулярная ў студэнтаў і выкладчыкаў магілёўскіх ВНУ. Супрацоўніца бібліятэкі адзначыла, што амэрыканскія кнігі прыцягваюць увагу чытачоў і афармленьнем і зьместам.
XS
SM
MD
LG