Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гістарычна-археологічная камісія зьвярнулася ў аддзел камунальнай гаспадаркі з просьбай аб прывядзеньні ў культурны выгляд так званага “Менскага Замчышча” (1926)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Беларуская крыніца”, 1926 год. З Савецкай Беларусі:

“Гістарычна-археологічная камісія зьвярнулася ў аддзел камунальнай гаспадаркі з просьбай аб прывядзеньні ў культурны выгляд так званага “Менскага Замчышча”, якое знаходзіцца на ніжнім рынку ля р.Нямігі. Апошнія знаходкі даводзяць, што гэтае замчышча можна аднесьці да самых даўнейшых часоў. У сучасны момант гэты старажытны помнік зусім заняпаў. Камісія пастанавіла зрабіць на гэтым месцы ськвэр з клумбамі і захаваць каштоўны помнік ад раскопкаў і зьнішчэньня”.

“Ніва”, 1956 год. Пра вынікі конкурсу вэрбоўкі чытачоў:

“1 узнагароду — скураны партфель атрымоўвае гр. Янка Палоцкі з Міхалова, Беластоцкі павет, які завербаваў 101 новых падпісчыкаў. 2 узнагароду — будзільнік, атрымоўвае гр. Янка Сычэўскі — Арэшкава, Гайнаўскі павет. Завербаваў 93 падпісчыкаў. 3 узнагароду атрымоўвае гр. Уладзімір Колас — Мілейчыцы, Семятыцкі павет. Завербаваў 63 падпісчыкаў”.

“Народная воля”, 1996 год. Ягор Фядзюшын:

“Я б і рады, магчыма, палюбіць прэзыдэнта. Мне й жылося б лягчэй. Але… Колькі б ні слухаў гэтыя агрэсіўныя, супярэчлівыя на кожным кроку і лжывыя фразы, нічога, апрача ўнутранага пратэсту і жалю, я адчуць не магу. І горш за ўсё: я ведаю, як будуць няславіць А.Лукашэнку пасьля адыходу яго з пасады тыя, хто цяпер курчыцца перад ім “у параксізьме сабачай страсьці”, кажучы словамі клясыка”.
XS
SM
MD
LG