Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якая каманда на чэмпіянаце сьвету найбольш падабаецца беларусам?


Альгерд Невяроўскі, Менск За футбольны Кубак сьвету працягваюць барацьбу чатыры нацыянальныя зборныя – Нямеччыны, Францыі, Італіі і Партугаліі. Якая з гэтых камандаў больш сымпатычная беларусам? Гэтае пытаньне людзям на вуліцы задаваў наш менскі карэспандэнт

(Карэспандэнт: ) “ Ці сочыце вы за гульнямі Чэмпіянату сьвету па футболу? Ці засталася вашая любімая каманда ў паўфінале і за каго вы будзеце балець?”

(Хлопец: ) “ Я буду балець за Нямеччыну. Мне яна падабаецца”.

(Спадар: ) “ Немеччына. Усё жыцьцё балеў за яе”.

(Карэспандэнт: ) “ Я бачу на вас футболку зборнай Бразыліі”.

(Спадар: ) “ Так атрымалася. А балею за Нямеччыну з 1980 году”.

(Спадар: ) “ Любімай каманды ў мяне няма, люблю проста паглядзець гульню. Павінны выйграць немцы”.

(Спадарыня: ) “ Я жанчына і мяне больш цікавіць беларуская мова і жыцьцё краіны, чым футбол. Я думаю, што гэта больш актуальна”.

(Спадар: ) “ Гляджу і мне падабаюцца французы. Іхняя гульня з бразыльцамі добра паказала, што яны сапраўды адны з фаварытаў. Хаця і немцы гуляюць не дрэнна”.

(Спадар: ) “ Я балеў за ўкраінцаў. А цяпер яны ўжо паехалі дадому. Цяпер ня ведаю”.

(Спадарыня: ) “ Сочым”.

(Спадар: ) “ За французаў. У іх ёсьць Зідан, я за яго балею. Хай выйграе чалавек”.

(Спадар: ) “ За Партугалію, толькі не за Нямеччыну. Бо мой дзед зь імі ваяваў”.

(Спадарыня: ) “ Вымушаная сачыць, бо муж глядзіць. Я буду за Францыю, бо францускія духі добра пахнуць”.

(Хлопец: ) “ Я за партугальцаў, бо іх гульня адпавядае ўсім маім унутраным патрабаваньням. Яны дэманструюць добры вынік і перамагаюць моцныя каманды”.

(Спадар: ) “Партугалія. Падабаюцца гульцы”.

(Дзяўчына: ) “ Паколькі я валодаю нямецкай мовай то балею за гэтую зборную. Футбол мне падабаецца іхні. Я балела за ўкраінцаў, а цяпер за немцаў”.

(Хлопец: ) “ За Нямеччыну і за Францыю”.
XS
SM
MD
LG