Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Штодзённа салдат тэрміновай службы ўжывае: хлеба (жытняга і пшанічнага) — 765 грамаў, крупаў — 420, мяса — 200, рыбы — 120 грамаў, алею — 20” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 3 ліпеня

“Советская Белоруссия”, 1946 год. Да другой гадавіны вызваленьня Беларусі народны артыст СССР Васіль Качалаў:

“Мне хочацца павіншаваць вас у гэты дзень, дарагія землякі й браты-беларусы, з урачыстым вызваленьнем беларускай зямлі ад фашысцкага нашэсьця. Мне хочацца ад усяго сэрца прывітаць гераічны беларускі народ, членам сям’і якога я зьяўляюся. Незабыўнае перажытае вамі, стагодзьдзі не сатруць памяць аб выдатных людзях, якія ахвяравалі жыцьцём за шчасьце народу”.

“Знамя юности”, 1956 год. Пастанова ЦК КПСС “Аб пераадоленьні культу асобы й яго наступстваў”:

“Усялякі выступ супраць яго ў тых умовах быў бы не зразуметы народам, і рэч тут зусім не ў нястачы асабістай мужнасьці. Зразумела, што кожны, хто б выступіў у гэтых абставінах супраць Сталіна, не атрымаў бы падтрымкі ў народзе. Больш за тое; падобны выступ быў бы расцэнены ў тых умовах як выступ супраць справы будаўніцтва сацыялізму, як крайне небясьпечны ў абстаноўцы капіталістычнага атачэньня падрыў адзінства партыі і ўсяе дзяржавы”.

“Настаўніцкая газета”, 1996 год. Намесьнік начальніка прэс-службы Мінабароны Леанід Прышчэпа:

“Зараз штодзённа салдат тэрміновай службы ўжывае: хлеба (жытняга і пшанічнага) — 765 грамаў, крупаў — 420, макаронных вырабаў — 40, мяса — 200, рыбы — 120 грамаў, алею — 20, масла — 30, малака — 100 грамаў, яек — 4 штукі (у тыдзень), агародніны і бульбы — 900 грамаў, сокаў пладова-ягадных — 50 грамаў. Прадугледжана і многае іншае, уключаючы спецыі, полівітаміны, прэпарат “гексавіт” у веснавыя месяцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG