Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы адзін з кіраўнікоў афіцыйнага Саюзу палякаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Пры спробе атрымаць хабар быў затрыманы Чэслаў Гаспадарац — галоўны лекар гарадзенскага абласнога інфэкцыйнага шпіталю. На яго завялі крымінальную справу. Гаспадарац зьяўляецца сябрам галоўнай управы Саюзу палякаў і галоўнай рады арганізацыі. Спадар Гаспадарац таксама застаецца дэпутатам Бераставіцкага раённага савету, паколькі да нядаўняга часу ён працаваў у гэтым райцэнтры.

Летась улады забаранілі дзейнасьць кіраўніцтва Саюзу, абранага дэлегатамі 6-га зьезду, якое ачольвае Анжаліка Борыс. Пасьля гэтага ўлады паўторна арганізавалі зьезд і сярод магчымых кандыдатаў на пасаду кіраўніка СПБ разглядалі асобу Чэслава Гаспадарца, але ўрэшце кіраўніком стаў Юзаф Лучнік — былы дырэктар вясковай школы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG