Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: "Ці лічаць беларусы 3 ліпеня сьвятам?


Радыё Свабода 3 ліпеня - дзень вызваленьня сталіцы Беларусі Менску ад немецка-фашысцкіх захопнікаў. Але з 1996 году 3 ліпеня стаў адзначацца як Дзень Рэспублікі і Дзень Незалежнасьці. Ці лічаць беларусы гэты дзень сьвяточным?

(Карэспандэнтка: ) "3 ліпеня - Дзень Незалежнасьці. Ці лічыце вы гэта сьвятам?"

(Спадар: ) ""Не, я не лічу гэта сьвятам. Проста выходны".

(Хлопец: ) "Я не лічу гэта сьвятам для мяне. Але гэта выходны дзень, і чаму б не схадзіць на салют, не адпачыць?"

(Дзяўчына: ) "Сьвятам таксама я гэта не лічу, проста выходны дзень, можна адпачыць ад працы, вучобы".

(Хлопец: ) "Выходны дзень - гэта заўжды сьвята. Гэта так здорава - схадзіць на салют са сваімі сябрамі!"

(Дзяўчына: ) "Канешне, гэта сьвята. Пойдзем усе на салют, пагуляем, адпачнем!"

(Спадарыня: ) "Дзень Незалежнасьці - гэта нацыянальнае сьвята, і яго трэба маштабна адзначаць, таму мы з самай раніцы пойдзем у парк, на масавыя гуляньні, і потым абавязкова на салют".

(Карэспандэнтка: ) "Ці лічыце вы 3 ліпеня сьвятам?"

(Спадар: ) "Напэўна, так".

(Дзяўчына: ) "Выходны дзень, людзі не працуюць. Мы ж у Менску жывем, таму сьвята".

(Юнак: ) "Гэта самае лепшае сьвята ў Беларусі. Таму што адстаялі зямлю нашу продкі, нашы дзядулі, бабулі. Мы вызваліліся ад фашызму".

(Спадар: ) "Сьвята гэта вельмі добрае, і мы ўсёй Беларусьсю гэта сьвята любім".

(Карэспандэнтка: ) "А як вы будзеце сьвяткаваць?"

(Хлопец: ) "Пойдзем у горад, на салют"

(Юнак: ) "Вучыцца будзем. Экзамэн адзін засталося здаць 4 ліпеня". (Карэспандэнтка: ) "3 ліпеня - Дзень Незалежнасьці. Ці лічыце вы гэта сьвятам?"

(Спадар: ) "Так, лічу".

(Юнак: ) "Не, не лічу. Яго перанесьлі зь іншага чысла, ня ведаю чаму. Раней, здаецца, 28 жніўня быў. Ці іншы быў месяц?"

(Спадар: ) "Выходны яшчэ адзін. Але ніяк за сьвята не лічу"

(Юнак: ) "Выходны - заўсёды для мяне сьвята. А калі так - то гэта сьвята".

(Спадарыня: ) "Дзень Незалежнасьці - гэта сьвята нашай дзяржавы. Вельмі важна, каб мы лічылі сябе незалежнымі, свабоднымі".

(Дзяўчына: ) "Гэта вялікае сьвята для нашай краіны. Пайду на салют, адпачну з сябрамі"

(Спадар: ) "У абавязковым парадку сьвята ўсёй рэспублікі, усе павінны адзначаць".

(Спадарыня: ) "Я сама з Расеі. Мне вельмі падабаецца, як беларусы адзначаюць гэта сьвята, усе разам, дружна".

(Спадар: ) "Не, не лічу. Таму што яно гістарычна не абгрунтаванае. На мой погляд, Дзень незалежнасьці трэба адзначаць тады, калі Беларусь стала незалежнай ад камунізму".

(Дзяўчына: ) "Я лічу, што гэта дзень вызваленьня ад фашысцкіх акупантаў, але тады яшчэ Беларусь як краіна ў яе межах не была сфармаваная. Таму нельга сказаць, што тады Беларусь стала незалежнай".

(Спадарыня: ) "Самой незалежнасьці пакуль яшчэ няма. Таму яшчэ рана сьвяткаваць".
XS
SM
MD
LG