Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктара Івашкевіча адпусьцілі на волю


Радыё Свабода Некалькі хвілінаў таму з Наваградзкага РАУС адпусьцілі Віктара Івашкевіча. На яго склалі пратакол за тое, што падчас IV Сярэднявечнага фэсту ў Наваградку на Замкавай гары ён размахваў бел-чырвона-белым сьцягам. Па словах Віктара Івашкевіча, пратакол будзе перададзены ў суд.

Віктар Івашкевіч распавёў, што ў міліцыі ў яго сканфіскавалі 15 сьцягоў і некалькі значкаў з надпісамі “За Свабоду”. Праўда, зь яго ж слоў, усяго было раздадзена моладзі больш за 50 сьцягоў і яны па чарзе то ў адным, то ў другім месцы пачыналі лунаць на Замкавай гары ў той час, калі войска Тэўтонскага ордэну штурмавала Наваградзкі замак (інсцэніроўка падзей 1394 года). Усяго было затрымана 15 чалавек, усіх даставілі ў райаддзел міліцыі. Віктар Івашкевіч заявіў у міліцыі, што гэта ён арганізатар гэтае акцыі. Таму і пратакол склалі толькі на яго.

Дату суда над Віктарам Івашкевічам пакуль не прызначылі.
XS
SM
MD
LG