Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казуліну перадалі ў камеру на Валадарскага тэлевізар


Алег Грузьдзіловіч, Менск. Аляксандра Казуліна перавялі з Жодзінскай турмы ў ізалятар на Валадарскага. Пра гэта Свабодзе паведаміў адваката Ігар Рынкевіч, які 30 чэрвеня сустракаўся з Казуліным ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага.

Палітык паведаміў адвакату, што з Жодзіна яго перавозілі ў цягніку, а ў менскім сьледчым ізалятары ён патрапіў у камэру, ў якой некалькі месяцаў таму сядзеў былы дэпутат Сяргей Скрабец. Паводле Ігара Рынкевіча ўжо ўдалося перадаць у камэру тэлевізар, па якім Аляксандр Казулін, вялікі аматар спорту, глядзіць матчы чэмпіянату сьвету па футболу.
XS
SM
MD
LG