Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго чакаюць беларускія ліцэісты ад летняга навучаньня ў Польшчы? (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве пачаліся летнія заняткі ў навучэнцаў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю – ліцэісты вучацца ў адпаведна падрыхтаваных школьных залях, а жывуць у інтэрнаце. Сёньня пасьля заняткаў ліцэісты сабраліся наведаць стары горад у Варшаве – перад гэтым наш карэспандэнт спытаўся ў іх як ім падабаецца ў Польшчы і чаго ліцэісты чакаюць ад навучаньня з гэтай краіне?

(Ліцэістка: ) “Чакаем новых знаёмстваў, ведаў!”

(Ліцэістка: ) “Мне падаецца, што тут лепшая сыстэма, бо вось нашыя настаўнікі ведаюць ня толькі свой прадмет, але і іншае”.

(Ліцэістка: ) “Мне настрой паміж людзьмі падабаецца, да нас вельмі добра ўсе ставяцца”.

(Ліцэіст: ) “Тут добра вучыцца. Адпачнем таксама, горад паглядзім”.

(Ліцэіст: ) “Мова, галоўнае, зразумелая! У пакойчыках жывем, у парадку ўсё!”

(Карэспандэнт: ) “Шкадуеце, што ў Беларусі так ня можаце вучыцца?”

(Ліцэіст: ) “Так, шкадуем, бо ў нас няма там лябараторыі, нельга вопыты рабіць, а тут можам паглядзець на гэта ўсё”.

(Ліцэістка: ) “Я вельмі шкадую, што ліцэй забаранілі”.

(Карэспандэнт: ) "Спадзеяцеся, што яшчэ зможаце вучыцца ў Беларусі?"

(Ліцэістка: ) “Спадзяемся вельмі! Дакажам, што мы Беларусі патрэбныя".

(Ліцэістка: ) “Канешне, добра езьдзіць па іншых розных краінах, каб даведацца больш пра іхную культуру. Але Радзіма ёсьць Радзіма, там хочацца вучыцца. Свая краіна і ўсё ў ёй роднае”.









Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG