Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адбыўся пікет за далучэньне да санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі


Паўло Зубюк, Кіеў Сёньня ўвечары ў Кіеве ля сьцен Сакратарыяту прэзыдэнта адбыўся пікет, наладжаны моладзевымі арганізацыямі, якія патрабуюць ад украінскіх уладаў далучыцца да санкцыяў Эўразьвязу супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня. На акцыі пабываў наш карэспандэнт.

Акцыя была арганізаваная інфармацыйнай ініцыятывай "Знаю!" і шэрагам моладзевых арганізацыяў. Яна была прысьвечаная нядаўнім заявам прэсавага сакратара МЗС Украіны В.Філіпчука. У гэтых заявах спадар Філіпчук тлумачыў пазыцыю Ўкраіны наконт недалучэньня да санкцыяў эўрапейскіх краін супраць беларускага кіраўніцтва тым, што для ўкраінскай дзяржавы прыярытэтным зьяўляецца эканамічны абмен паміж дзьвюма краінамі.

Гаворыць удзельнік акцыі Ігар Мельнік.

(Мельнік: ) "На сёньня ў Беларусі парушаюцца правы і свабоды чалавека, свабода выказваньняў, таму мы выступаем супраць такіх неправамерных дзеяньняў беларускай улады і выказваем падтрымку як беларускай апазыцыі, гэтак і звычайным грамадзянам”.
XS
SM
MD
LG