Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч заклікаў краіны G-8 зьвярнуць увагу на Беларусь


Радыё Свабода Пад час знаходжаньня ў Швэцыі лідэр апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч даў інтэрвію агенцтву "Associated Press", у якім выказаў перакананасьць у тым, што рэжым А.Лукашэнкі хутка разваліцца без падтрымкі Расеі, і заклікаў краіны вялікай васьмёркі зьвярнуць увагу на сытуацыю ў Беларусі пад час будучага саміту ў Санкт-Пецярбурзе.

Спадар Мілінкевіч заявіў, што міжнародны ціск на беларускі рэжым дапаможа зрынуць урад Лукашэнкі, які зьяўляецца апошняй дыктатурай у Эўропе, да наступных выбараў 2011 года, і што ключавым у гэтым пляне зьяўляецца ціск на Расею з мэтай прымусіць яе спыніць падтрымку Лукашэнкі.

“Я думаю, што рэжым Лукашэнкі вельмі баіцца саміту вялікай васьмёркі”,– зазначыў спадар Мілінкевіч.

Гаворачы пра сябе, спадар Мілінкевіч прызнаў, што многія хочуць, каб ён эміграваў зь Беларусі, але гэтага ніколі не будзе. "Я лепей буду сядзець у турме, чым зьеду куды-небудзь. Гэта мой маральны абавязак",– заявіў спадар Мілінкевіч агенцтву "Associated Press".
XS
SM
MD
LG