Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці сталі людзі менш баяцца выказваць свае думкі адкрыта?


Радыё Свабода Мінула ўжо больш за сто дзён, як моладзь выступіла з адкрытым пратэстам на Кастрычніцкай плошчы Менску. Як гэты пратэст паўплываў на сытуацыю ў Беларусі? Ці сталі беларусы менш баяцца адкрыта выказваць свае думкі? Гэтае пытаньне людзям сталага веку задаваў наш менскі карэспандэнт.

(Спадарыня: ) “Ня сталі баяцца. Усё ў нас нармальна”.

(Карэспандэнт: ) “Ці сталі людзі менш баяцца адкрыта выказваць свае думкі?”

(Пэнсіянэр: ) “Як хто. Нехта ўстрымліваецца, нехта гаворыць проста. А я яго — ненавіджу”.

(Пэнсіянэр: ) “Ня сталі. Гавораць, як трэба. Ніхто нічога не баіцца, асаблівага страху няма. Ніхто за простымі грамадзянамі ня сочыць. Калі адкрыта недзе выступаць на плошчы супраць уладаў, тады пакараюць. А так у сваім коле гавары, што хочаш. Гэта ж ня той рэжым 1937-1938 гадоў”.

(Пэнсіянэрка: ) “Я баюся выказваць усё, што думаю. Вось зь сяброўкай спрачаемся. Яна — за адно, я — за іншае”.

(Яе сяброўка: ) “Здаецца, менш сталі баяцца. Мы ўжо так не баімся”.

(Пэнсіянэр: ) “Я магу сказаць усё, што заўгодна”.

(Пэнсіянэр: ) “Заўсёды людзі ў Беларусі маглі адкрыта выказаць свае думкі”.

(Пэнсіянэр: ) “Людзі баяцца. А прычына страху — таталітарная дзяржава”.

(Пэнсіянэрка: ) “Больш баяцца выказваць свае думкі. Як раней, так і цяпер, але яшчэ больш баяцца. Улада аўтарытарная”.

(Спадарыня: ) “Людзі баяцца выказвацца, бо ўлады ўжываюць карныя меры”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што не. Усе гавораць, што хочуць. Дома мы гаворым і абмяркоўваем любыя пытаньні”.

(Спадар: ) “Гавораць усё, што хочуць”.

(Спадар: ) “Баяцца. За дрэнныя выказваньні даюць пяць-дзесяць гадоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG