Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская паліцыя ўвяла тэлефонную інфармацыйную лінію для замежнікаў


Радыё Свабода Ад сёньняшняга дня на тэрыторыі Польшчы працуе паліцэйская інфармацыйная лінія для замежнікаў. Замежныя турысты, якія знаходзяцца ў Польшчы, могуць тэлефанаваць на нумар (0) 800 200 300 (а з мабільнага тэлефона (48) 608 599 999) каб атрымаць інфармацыю, неабходную для бясьпечнага падарожжа па Польшчы.

Інфармацыя на польскай, нямецкай, ангельскай і расейскай мовах будзе давацца канкрэтна па месцы, дзе знаходзіцца замежнік – нумары тэлефонаў паліцыі, мэдычных установаў, турыстычных цэнтраў і гэтак далей. Па гэтым нумары можна будзе таксама паведаміць пра выпадкі неадпаведных паводзінаў прадстаўнікоў польскіх службаў у дачыненьні да замежніка ці зрабіць заўвагі ў справе паляпшэньня абслугоўваньня замежных турыстаў.
XS
SM
MD
LG