Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Моладзь БНФ" хацела б стварыць у Беларусі газэту накшталт "Выборчай"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве завяршаецца вучоба групы маладых беларускіх журналістаў, якія маюць амбітную мэту – заснаваць у Беларусі газэту, якая паўтарыла б посьпех "Gazety Wyborczej" у Польшчы.

Каля двух дзесяткаў маладых журналістаў, пераважна актывістаў “Моладзі БНФ”, якія прыехалі ў Варшаву на запрашэньне фундацыі імя Робэрта Шумана, цягам тыдня вывучалі структуру польскага рынку мэдыяў, мэтады працы вядучых газэтаў, а таксама пераймалі сакрэты журналісцкага майстэрства непасрэдна ад знаных польскіх журналістаў.

Адзін зь іх – Міхал Кацэвіч з часопіса “Newsweek Polska”.

(Кацэвіч: ) “Працуецца зь імі вельмі добра – гэта вельмі разумныя маладыя людзі, якія хутка асвойваюць сучасную журналістыку. Яны, канешне, робяць памылкі, але для гэтага і ёсьць навука, каб памылак потым пазьбягаць. Мне падаецца, што зь іх атрымаюцца добрыя журналісты, бо яны вельмі мэтанакіраваныя, хочуць навучыцца пісаць, як пішуць цяпер – коратка і галоўнае хутка”.

Маладыя беларусы, акрамя тэарэтычных заняткаў, наведваюць рэдакцыю “Gazety Wyborczej”, дзе на практыцы даведваюцца, як працуюць журналісты, як рыхтуецца нумар да друку.

Менавіта паводле ўзору гэтага буйнейшага ў цэнтральнай і ўсходняй Эўропе штодзёньніка яны хацелі б стварыць у Беларусі ўласную газэту. Гаворыць Франак Вячорка:

(Вячорка: ) “Мэта – выхаваньне журналістаў эўрапейскага клясу і стварэньне сапраўднага штодзёньніка ў Беларусі, можа цяпер, можа пазьней. Гэта такая спроба паўтарыць досьвед “Gazety Wyborczej”, якая калісьці выдавалася падпольна, а цяпер тыя людзі, якія друкавалі на машынках лісткі – гэта ўплывовыя і адны з найбольш багатых асобаў на рынку мэдыяў”.
XS
SM
MD
LG