Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс над актывістамі “Партнэрства” прызначаны на 20 ліпеня (дапаўненьне)


Алег Грузьдзіловіч, Менск Нагадаем, актывістаў “Партнэрства” Мікалая Астрэйку, Эніру Браніцкую, Цімафея Дранчука і Аляксандра Шалайку арыштавалі ў лютым.

Спачатку паведамлялася, што “Партнэрства” нібыта рыхтавала тэрарыстычныя акты падчас выбараў, потым актывістаў абвінавацілі ў дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Паводле зьвестак, сваёй віны арыштаваныя не прызнаюць.

Слуханьні адбудуцца ў Цэнтральным судзе Менска. Весьці працэс будзе судзьдзя Леанід Ясіновіч.
XS
SM
MD
LG