Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Хрол прапануе ўвесьці “падатак на багатых”


Радыё Свабода Кожны ўласьнік аўтамабіля з аб’ёмам рухавіка больш чым за 2 літры мусіць плаціць адмысловы падатак, эквівалентны 100 даляраў штогоду. З такой прапановай сёньня выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Васіль Хрол.

“Уладальнік “Лексуса” альбо “Мэрсэдэса” заплаціць гэтыя грошы, эквівалентны адной вячэры ў рэстарацыі, і нават не заўважыць такіх выдаткаў”, — сказаў Васіль Хрол падчас адказаў прадстаўнікоў ураду сябрам Нацыянальнага сходу Беларусі. Дэпутат упэўнены, што такім чынам можна гады за тры значна палепшыць якасьць дарог у краіне.

Першы намесьнік міністра транспарту й камунікацыі Мікалай Верхавец выказаўся супраць такога падатку. На ягоную думку, існуе іншы варыянт — ад 2007 году павялічыць акцыз на паліва й дадатковыя грошы аддаць на рамонт дарог.
XS
SM
MD
LG