Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гары Потэр загіне?


Радыё Свабода Джоан Роўлінг, аўтарка кніг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра паведаміла некаторыя падрабязнасьці апошняга сёмага, яшчэ не дапісанага тому яе твораў.

Але апошні разьдзел тому ўжо гатовы. Спадарыня Роўлінг сказала, што ў гэтым томе загінуць два героі яе сэрыялу, пры гэтым яна дала зразумець, што сярод іх можа быць і сам Гары Потэр.

“Я ніколі не схілялася забіць яго да фінальнай часткі, бо я заўсёды плянавала 7 кніг,- зазначыла Роўлінг у інтэрвію Брытанскаму тэлебачаньню. – Я цалкам разумею аўтараў, якія лічаць за лепшае, каб іх героі памерлі ў кнізе, каб потым пра іх не пісалі іншыя ў несанкцыянаваным працягу папулярных твораў. Такім чынам, Потэр закончыцца разам са мною і пасьля маёй сьмерці ніхто ня зможа аднавіць гэтага героя ў сваіх творах”,-сказала пісьменьніца Джоан Роўлінг.
XS
SM
MD
LG