Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ганьба! Напісаць бы ў Страсбург, каб там падумалі, які заробак на “Фандоку” і на буйных прадпрыемствах. Узровень жыцьця ўсё зьніжаецца і зьніжаецца..."


Радыё Свабода Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў за сераду, 28 чэрвеня. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку.

(Вольга: ) “Прапаную тэму ў перадачу “Сымбаль веры”. Калі гэта не табу для вас, веруючага чалавека, то прашу адказаць, хварэе хто-небудзь зь беларускіх філёзафаў ці то практыкуючых богашукальнікаў на гнастыцызм? І хто такія сучасныя агностыкі?”

(Віктар Бутто: ) “Пра мужчынскую неабароненасьць перад уладай. У горадзе Менску, як і ў Беларусі, у мужчыны ніякіх правоў на правы, якія надаюцца яму законамі і Канстытуцыяй. Гарадзкая ці рэспубліканская ўлада ў любога мужчыны можа адняць любыя правы і свабоды. Пратэставаць такі мужчына ня мае права, бо пратэстуючы, нават за мірныя пратэсты, можа дадаткова атрымаць яшчэ і па галаве міліцэйскай дубінай, то бок пазбавіцца здароўя ці жыцьця, апынуцца ў турме і бяз працы. І будзе заўжды цалкам адказваць за ўчыненае крымінальнае злачынства над ім прадстаўнікамі ўлады”.

(Радзімоўскі Юры: ) “Паважаная “Свабода”! Які сорам! Якая ганьба! Мае знаёмыя хлопцы хочуць зарабіць пад час летніх канікулаў, але ж на прадпрыемства не ўладкавацца. БРСМ іх бярэ на працу, але капаць траншэі, ямы, нешта прыбіраць, чысьціць. І ім сказалі, што каля 500 тысячаў ім за гэтую працу заплоцяць. На “Фандоку” людзі гадамі працуюць, а заробак усё зьніжаецца і зьніжаецца: 200 тысяч рублёў “гразнымі”, у мяне 170-180 “гразнымі” было. Ганьба! Напісаць бы ў Страсбург, каб там падумалі, які заробак на “Фандоку” і на буйных прадпрыемствах. Узровень жыцьця ўсё зьніжаецца і зьніжаецца. Што далей рабіць, я ня ведаю. У мяне ўжо сілаў няма думаць і меркаваць, што далей са мной будзе”.

(Эдуард, Жодзіна: ) “Паважаныя хрысьціяне-беларусы, запрашаю ўсіх у пілігрымку. Шлях да пана Бога сапраўды цяжкі. Выпрабуй сябе ў пілігрымцы ў Будслаў 2-га ліпеня. Маці божая будслаўская чакае кожнага з нас”.

(Жыхар Менску: ) “На днях паплечнікі Аляксандра Лукашэнкі падвысілі кошт на цукар ажно на 160 рублёў за 1 кг! Была цана 1590, учора плаціў 1750. Хачу параіць яму, мабыць, ён і яго паплечнікі ня ведаюць, можа, праглядзелі, што грамадзяне Беларусі даўно ядуць танную соль, на якую трэба падвысіць кошт за 1 кг, не ніжэй чым на цукар. Глядзіш, і паказчыкі па эканоміцы пойдуць уверх, аб чым магчыма будзе пахваліцца па радыё на ўвесь сьвет, нічога ня робячы разумнага ў эканоміцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG