Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газета для Вас": "Зубр" церпіць паразу"


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай прэсы 28 чэрвеня

"Народная Воля" у сераду пад рубрыкай "Адкрытым тэкстам" публікуе інтэрв''ю Васіля Лявонава "Навошта браць удзел у гэтай камэдыі?" Былы мiнiстар сельскай гаспадаркi, кiраўнiк беларуска-расейскага фонду “За новую Беларусь!” лiчыць памылкай рашэньне Нацыянальнага камiтэту аб''яднаных дэмакратычных сiл аб удзеле ў мясцовых выбарах у студзенi наступнага году.

У Вярхоўны суд перададзеная справа экс-дырэктара "Нафтана" Канстанціна Часнавіцкага і двух ягоных намесьнікаў. Генэральны пракурор Пётр Міклашэвіч паведаміў, што на рахунках кіраўнікоў "Нафтана" за мяжой больш за 3,7 мільёны даляраў. Сам жа Часнавіцкі знаходзіцца пад хатнім арыштам.

"Бобруйский курьер". "Дзіўная абыякавасьць". Яшчэ увосень на некалькіх дамох Бабруйску зьявілася нацысцкая сымболіка, і нікога гэта не хвалюе. Распавядае журналіст Віктар Качан.

(Качан: ) "Гэтыя маляванкі зробленыя ўвосень мінулага году. І ніхто не займаецца тым, каб гэта прыбраць. У гарвыканкаме журналістам сказалі, што калі дом каапэратыўны, то яны нічым ня змогуць дапамагчы. Гэта было два тыдні таму. І вось сёньня мы правяралі, надпісы дагэтуль ёсьць. І дзяржава спакойна на гэта глядзіць".

"Прымірэньне над могілкамі". У Бабруйск нядаўна прыяжджалі нямецкія вэтэраны, якія зьвярнуліся з прапановай зрабіць зборныя могілкі нямецкіх салдат каля вёскі Шаткава. Адказу ад бабруйскіх уладаў пакуль няма.

Івацэвіцкая "Газета для вас" публікуе праблемны артыкул "Зубр" церпіць паразу". Пружанскі фэрмэр Мікалай Дацкевіч, які спэцыялізуецца на вырошваньні суніцаў, на мяжы банкруцтва. Аказалася, што карысная ягада нікому не патрэбная, бо пружанскае раённае кіраўніцтва фэрмэрскую гаспадарку "Зубр" не ўключыла ў пералік па пасадцы садоў і ягаднікаў.

"Газета Слонімская" б''е трывогу. Заробкі настаўнікам за мінулы месяц звычайна выплачваюць ў самы апошні дзень наступнага месяца. Нікога з чыноўнікаў не хвалюе, што камунальныя плацяжы трэба зрабіць да 25-га. На скаргі пэдагогаў адказ стандартны: "У бюджэце няма грошай". А цяпер слонімскія настаўнікі вымушаныя ісьці ў адпачынак без адпускных.
XS
SM
MD
LG