Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску выдалі зборнік паэзіі Рыгора Барадуліна “Руны Перуновы”


Радыё Свабода Паэт Рыгор Барадулін зрабіў чарговы падарунак сваім чытачам. У менскім выдавецтве “Радыёла-плюс” аддрукаваны новы зборнік народнага паэта Беларусі і прэтэндэнта на сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў літататуры “Руны Перуновы”.

“Руны Перуновы” – гэта сучасны дадатак да паэтычнага зборніка Рыгора Барадуліна “Маўчаньне перуна”, што быў выдадзены роўна дваццаць гадоў таму. У новай кнізе 500 старонак, наклад яе -- 3,5 тысячы асобнікаў. Са зьместам выданьня знаёміць яго ўкладальнік Уладзімер Сіўчыкаў:

(Сіўчыкаў: ) “У кнізе пяць разьдзелаў. Дзядзька Рыгор так зрабіў. Першы – духоўная паэзія; у другім ушаноўваецца Бацькаўшчына; трэці называецца “зязюленька-баравая” і прысьвечаны маці; у чацьвертым -- радкі пра каханьне, а ў пятым – так званыя паганскія вершы. Яны гучаць вельмі выразна:

*** Памяць любіць журбу пялеглаць. І сьцяжыны сыноўняга лёсу Ціха ў тлумным сьвеце пралеглі, Як маміны чорныя косы

І на смутных сьцяжынах гэтых Не заблудзіць кайнасьці ветах. Да вясёлага маладзіка Сьцісьне шыю рацэ асака...

Уладзімер Сіўчыкаў кажа, што паэтычны зборнік Рыгора Барадуліна выдадзены ў сэрыі “Беларуская бібліятэка” пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтру:

(Сіўчыкаў: ) “Летась выйшаў ў гэткім самым фармаце й аднатыпным афармленьні – супэрвокладка, цьвёрды пераплёт -- калектыўны зборнік- анталёгія “Яна і Я. Вершы і песьні пра каханьне”. Працягам была кніга Максіма Багдановіча “Інтымны дзёньнік”. Усьлед за ёй ідзе кніжка Рыгора Барадуліна”.

Сам дзядзька Рыгор выказвае задавальненьне зробленай працай. Гаворыць, што на некаторы час наведаецца цяпер у матуліну хату на хутары Верасоўка:

(Барадулін: ) “Я паеду адзін, а пасьля, мажліва, сям''я далучыцца. Хачу адпачыць і напісаць крыху”.
XS
SM
MD
LG