Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Кулей: “Выключаныя з ВНУ студэнты не застануцца без навучаньня”


Радыё Свабода, Прага Іна Кулей адказывае на пытаньне ўдзельніка он-лайн форуму Свабоды. Скажыце калі-ласка, колькі студэнтаў было адлічана за гэты час? кулькі з іх будуць вучыцца за мяжой і дзе?

Іна Кулей: “На сёньняшні дзень да нас зьвярнуліся дзесьці 340 студэнтаў, зь якіх 70 адсоткаў ужо адлічаныя, а астатнія -- пад пагрозай выключэньня. Таму што цяпер ідзе сэсія, і ў гэты час якраз і ідзе выключэньне палітычна актыўных студэнтаў. Ёсьць некалькі праграмаў, на якіх могуць працягваць навучаньне нашы студэнты. Гэта праграма імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы, і амаль што ўсе прапанаваныя месцы (а іх было прапанавана 300) ўжо запоўненыя. Акрамя таго, ёсьць праграма эстонскага ўраду, у якой 10 месцаў, і ёсьць проста прапановы ад краінаў - ад Нямеччыны, Чэхіі, Славаччыны, Аўстрыі, Нарвэгіі, - там дзе восем чалавек, дзе адзінаццаць, у індывідуальным парадку ўжо падрыхтаваныя дакумэнты і ідуць перамовы з урадамі, каб яны ўзялі нашых студэнтаў пад апеку. Таму ніхто не застанецца без навучаньня, тым больш што ёсьць магчымасьць завочнага навучаньня на Украіне, там таксама гатовыя аддаць 100 месцаў.

svaboda.org/forum.
XS
SM
MD
LG