Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пра рынкавыя цэны на газ для краінаў СНД


Радыё Свабода Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін лічыць, што крытыка Расеі за пераход на рынкавыя разьлікі па газу з суседзямі мае выключна палітызаваны характар. Пра гэта расейскі прэзыдэнт заявіў сёньня падчас нарады з расейскімі пасламі.

Паводле Пуціна, “некаторыя глядзяць на Расею праз прызму забабонаў мінулага, бачачы ў моцнай Расеі пагрозу”. Паводле расейскага лідэра, “некаторыя гатовыя абвінаваціць Маскву “ў “нэаімпэрскіх амбіцыях” ці, як нядаўна прыдумалі, у “энэргетычным шантажы”.

Пуцін заявіў, што ад ніводнага партнэра не пачуў сумневаў у эканамічнай абгрунтаванасьці дзеяньняў Расеі ў гэтай галіне. Прэзыдэнт Расеі падкрэсьліў, што Масква “гатовая дзейнічаць і канкураваць, але на падставе справядлівых і адзіных правілаў гульні”. “Прынцып “што дазволена Юпітэру, не дазволена быку” для сучаснай Расеі непрымальны”, – заявіў Уладзімір Пуцін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG