Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вілейскую станцыю ВМФ Расеі зьбіраюцца мадэрнізаваць


Радыё Свабода У бліжэйшы час будзе праведзеная мадэрнізацыя радыёлякацыйнай станцыі расейскага ваенна-марскога флёту ў Вілейцы. Пра гэта паведаміў кіраўнік гэтай расейскай вайсковай часткі Ўладзімер Кузьняцоў.

Паводле яго, без мадэрнізацыі станцыя будзе закрытая, бо страціла ў цяперашнім стане ваеннае значэньне. Мадэрнізацыя можа працягнуць існаваньне станцыі яшчэ на 5 гадоў.

Вілейская станцыя была ўведзеная ў строй у 1964 годзе, яе мэтай была перадача на савецкія падводныя лодкі сыгналю аб ядзернай атацы ў выпадку пачатку вайны. Цяпер гэтая задача ў значнай ступені страціла ваенную актуальнасьць. Аднак Вілейская станцыя, як і РЛС у Ганцавічах, фігуруе ў спрэчках паміж Менскам і Масквой наконт цэнаў на газ. Паводле беларуска-расейскага пагадненьня ад 1997 году, 650 гэктараў зямлі перадаецца пад вілейскую РЛС на 25 гадоў без уплаты арэнды і падаткаў, акрамя падаткаў, зьвязаных з гаспадарчай дзейнасьцю.
XS
SM
MD
LG