Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: суполка незалежнага прафсаюзу пад пагрозай ліквідацыі


Радыё Свабода 27 чэрвеня кіраўніцтва магілёўскай суполкі Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці спрабавала сустрэцца са старшынём гарвыканкаму Віктарам Шорыкавым, каб вырашыць праблему рэгістрацыі. Сустрэча была прызначаная яшчэ 10 чэрвеня, але ў прыёмным пакоі Віктара Шорыкава паведамілі, што размовы не адбудзецца: старшыні няма на месцы. Да таго ж, сустрэча немэтазгодная, калі маеце пытаньні рэгістрацыйнага парадку, падавайце ў суд, заявілі прафсаюзным актывістам у гарвыканкаме.

Адмовілі прафсаюзу і ў пікетаваньні гарвыканкаму, якое мела адбыцца 20 чэрвеня. У адказе гарадзкія ўлады, як паведаміла кіраўнічка суполкі Галіна Лісіцына, параілі пікетаваць у вызначаным месцы — далёка ад гарвыканкаму і людных вуліцаў. Але й каб там наладзіць пікет, неабходна падпісаць дамовы зь міліцыяй і камунальнымі службамі, а потым ужо зьвяртацца да ўладаў па дазвол. Галіна Лісіцына кажа, што ў міліцыі скептычна паставіліся да магчымай дамовы й дадалі, што ўлады папросту зацягваюць час.

Супрацьстаяньне магілёўскай суполкі Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці зь мясцовай уладай цягнецца ад 17 лютага. Тады суполку пазбавілі юрыдычнага адрасу.
XS
SM
MD
LG